Дваццаць дакументаў замест пяці даводзіцца запаўняць педагогам

«Тэма далейшага развіцця сістэмы адукацыі аказалася апошнім часам у цэнтры шматлікіх дэбатаў і дыскусій. Аналізам стану спраў у адукацыі займаліся тры спецыяльна створаныя для гэтага камісіі. Меркаванняў наконт шляхоў удасканалення работы галіны ў грамадстве шмат. Чаго хаваць: вучыць і даваць парады ў нас умеюць усе… Але пытанні і праблемы ёсць, і іх трэба вырашаць, — заявіла на калегіі Міністэрства адукацыі, дзе падводзіліся вынікі работы галіны за папярэдні год, намеснік прэм’ер-міністра краіны Наталля КАЧАНАВА. — Прычым вырашаць планамерна… Нельга дапускаць ніякіх шараханняў. У нас павінен быць дакладны план дзеянняў па ўдасканаленні сітуацыі ў адукацыі».

Наталля Качанава паведаміла, што ў 2015 годзе завяршаецца тэрмін многіх дзяржаўных праграм у адукацыі: «Я лічу, што трэба мяняць падыходы да іх стварэння. Неабходна распрацаваць адну дзяржаўную праграму, якая б акумуліравала развіццё дашкольнай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі».

Куды вучань — туды і грошы

Экс­пе­ры­мен­там па ўка­ра­нен­ні ва ўста­но­вах аду­ка­цыі нар­ма­тыў­на­га фі­нан­са­ван­ня бу­дуць ахоп­ле­ны ўсе ўста­но­вы агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі го­ра­да Ба­ра­на­ві­чы: 5 гім­на­зій, 1 лі­цэй і 15 ся­рэд­ніх школ.

На­га­да­ем, што на­пры­кан­цы го­да ўрад пры­няў ра­шэн­не за­пус­ціць пі­лот­ны пра­ект, на­кі­ра­ва­ны на ўдас­ка­на­лен­не ме­ха­ніз­маў бюд­жэт­на­га фі­нан­са­ван­ня ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. У рам­ках экс­пе­ры­мен­та аб’­ёмы фі­нан­са­ван­ня, што на­кі­роў­ва­юц­ца на на­ву­чан­не і вы­ха­ван­не, бу­дуць «пры­вя­за­ны» да коль­кас­ці на­ву­чэн­цаў.

Залежнасць ці зацікаўленасць?

З 1 студзеня бягучага года шэраг школ краіны атрымлівае фінансаванне па прынцыпова новай схеме: зыходзячы з вызначанага нарматыву на аднаго навучэнца, памножанага на фактычную колькасць вучняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 снежня 2014 года № 1199 “Аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. Сёння такая схема фінансавання адукацыі прымяняецца ў многіх краінах, у тым ліку суседніх. Так, з нядаўняга часу яна ўкараняецца ў многіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, на нарматыўнае фінансаванне перайшлі школы ў Грузіі, Літве. У Беларусі ж такая схема фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі пакуль што прымяняецца ў якасці эксперымента. Але спецыялісты, як айчынныя, так і замежныя, высока ацэньваюць яе патэнцыял, заўважаючы, што пры добрых выніках яна можа быць распаўсюджана на ўсе рэгіёны.
Аднак у многіх краінах, дзе ўжо поўнасцю перайшлі на нарматыўнае фінансаванне, па-рознаму ацэньваюць гэтую схему. Спецыялісты гавораць як пра яе бясспрэчныя плюсы, так і пра непазбежныя мінусы. Дык чаго можна чакаць нам ад такой схемы фінансавання адукацыі? Якія праблемы сучаснай школы яна здольна вырашыць? Якія рызыкі нясе для звычайных педагогаў? Пра ўсё гэта, аналізуючы міжнародны вопыт, мы сёння гаворым з Раманам Восіпавічам Дапірам, намеснікам старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. 

Меркаванне: як адрадзіць прэстыж прафесіі

Можна бясконца спрачацца, вызначаючы самыя разнастайныя крытэрыі прэстыжнасці прафесіі, але, на мой погляд, ёсць тры ключавыя пункты, якія прадвызначаюць імкненне людзей выбіраць тое ці іншае рамяство.

Хочацца верыць, што пры выбары будучай прафесіі чалавекам перш за ўсё кіруюць прызначэнне, грамадзянскі абавязак і ўласнае ўсведамленне таго, што гэта маё, гэта тое, чым я на самай справе магу і хачу займацца. Лічу, што ў сучасным грамадстве справа ідзе інакш. У першую чаргу асноўным фактарам выбару той ці іншай прафесіі становіцца будучая заработная плата. Упэўнены: тыя, хто сцвярджае, што заробак не галоўнае, у пераважнай большасці хітруюць, або ў іх ёсць іншая крыніца даходаў. Па-другое, будучая прафесія павінна быць запатрабаванай і сацыяльна значнай. У свядомасці большасці людзей быць сантэхнікам менш прэстыжна, чым, скажам, праграмістам, нягледзячы на тое, што прафесійныя сантэхнікі на вагу золата і зарабляюць вельмі прыстойна. Ну і, нарэшце, пенсіённыя перспектывы. Усе мы рана ці позна адыходзім ад асноўных спраў, але жыццё працягваецца, а для многіх у гэты момант яно толькі пачынаецца.

У бягучым навучальным годзе я працую крыху менш, чым на палову стаўкі, але пры гэтым праводжу за праверкай розных дамашніх, класных, індывідуальных, лабараторных, самастойных і кантрольных работ у сярэднім каля 7 астранамічных гадзін у тыдзень, каля 400 хвілін. Аплачвае мне толькі 0,4 акадэмічнай гадзіны ў тыдзень, што складае 18 хвілін. Хіба гэта павага? Грошы на набыццё метадычнай літаратуры мне не выплачваюцца, паколькі я маю недастатковую для гэтага нагрузку. Калі ў мяне палова стаўкі і больш — выплата ідзе, менш — не. Як мне павышаць свой узровень метадычнай падрыхтоўкі? Як звычайна, за свой кошт! А колькі ніяк не аплачанага дзяржавай працоўнага часу настаўнік затрачвае на складанне заданняў паўрочнага і тэматычнага кантролю! Мяне кожны раз абурае, калі пачынаюць падазраваць педагогаў у тым, што яны не адпрацоўваюць аплачаны ім час у поўным аб’ёме, і праводзяць праверкі належнага выканання настаўнікамі працоўнага графіка.
Не так даўно два дні — у суботу і нядзелю — я працаваў у складзе журы гарадской алімпіяды па фізіцы. У якасці кампенсацыі за работу ў выхадны дзень (нядзелю) мне далі дзень адпачынку без захавання заработнай платы. Хочаце — верце, хочаце — не, але такая форма кампенсацыі прапісана ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь і дае наймальніку такое права. Ну і што, што не заплацілі за выкананую табой работу. Ты ж быў уключаны ў склад гарадскога журы, гэта ж прэстыжна, хіба гэтага мала?! Цудоўна, канечне, дзякуй за давер і прызнанне нейкага ўзроўню майго прафесіяналізму, але… Мне не даюць у магазіне прадукты харчавання і адзенне проста так — просяць даць узамен грошы.

Прямая линия на тему «Вопросы аттестации педагогических работников учреждений общего среднего образования». Журнал «Директор школы, гимназии, лицея» № 2, 2013 г. Скачать

Прямая линия на тему «Вопросы аттестации педагогических работников учреждений дошкольного образования». Журнал «Руководитель учреждения дошкольного образования» № 1, 2013 г. Скачать

Рекомендации по вопросам аттестации для учреждений образования. Скачать

Рекомендации по вопросам аттестации для учреждений дошкольного образования. Скачать

Формы документов. Скачать

АТТЕСТАЦИЯ В ВОПРОСАХ И ОТВЕТАХ .Публікацыя ў "Настаўніцкай газеце" (Сацыяльны ракурс) ад 31 студзеня 2013 года. Спампаваць

Метадычныя рэкамендацыі аб парадку правядзення кваліфікацыйнага экзамену. Спампаваць

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў. Спампаваць

АТЭСТАЦЫЯ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ. Зборнік нарматыўных прававых актаў, інфармацыйных і метадычных матэрыялаў. Выданне другое. Спампаваць