1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

Наши партнёры

Гомельская областная организация Белорусского профессионального союза работников образования и науки > Новости > Семінар па ахове працы для работнікаў устаноў адукацыі Добрушскага раёна
26 января 2026

Семінар па ахове працы для работнікаў устаноў адукацыі Добрушскага раёна

87 чалавек прынялі ўдзел у семінары па ахове працы, арганізаваным для работнікаў устаноў адукацыі Добрушскага раёна тэхнічным інспектарам Гомельскай абласной арганізацыі Прафсаюза Чарвяком У.М.

Семінар накіраваны на прадухіленне падлеткавага і вытворчага траўматызму, вывучэнне змяненняў у заканадаўстве, арганізацыю бяспечных умоў працы і правядзенне атэстацыі працоўных месцаў.

Ключавыя тэмы семінара:

      • заканадаўства і адказнасць – змяненні ў заканадаўстве, адказнасць наймальніка і службовых асоб за парушэнні;
      • СУАТ – укараненне і кантроль сістэмы, ацэнка прафесійных рызык;
      • навучанне і інструктажы – парадак правядзення навучання, праверкі ведаў, уступнага і першаснага інструктажа;
      • тэмпературны рэжым – нормы, дзеянні адміністрацыі, прадастаўленне спецыяльных перапынкаў;
      • медагляды і СІЗ – арганізацыя абавязковых медаглядаў, падбор і забеспячэнне работнікаў сродкамі аховы;
      • вытворчы і падлеткавы траўматызм – парадак расследавання няшчасных выпадкаў, прафілактыка і праца з прафсаюзамі;
      • атэстацыя працоўных месцаў – парадак правядзення і выкарыстанне вынікаў;
      • прафілактыка – зніжэнне падлеткавага і вытворчага траўматызму, прафесійных захворванняў;
      • навучанне – актуалізацыя ведаў адказных асоб, фармаванне культуры бяспекі;
      • адпаведнасць патрабаванням – падрыхтоўка ўстаноў да праверак дзяржаўных органаў.