1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

Наши партнёры

30 мая 2024

Прававая дапамога і асвета

У Петрыкаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян. У рамках правядзення дзён прававой асветы на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Петрыкава сёння адбылася сустрэча з прававым інспектарам працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталляй Філіпенка.

На мерапрыемстве прысутнічалі памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.

У першай частцы сустрэчы Наталля Сяргееўна праінфармавала калектыў установы, прафсаюзны актыў галіны адукацыі Петрыкаўшчыны аб зменах у Працоўным кодэксе, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2024 года.

У час сустрэчы ўзнімаліся пытанні:

    • прадастаўленне дадатковых дзён да працоўнага водпуску;
    • магчымасць прадастаўлення дзён па асабістых сітуацыях;
    • перазаключэнне кантракта;
    • зняцце дысцыплінарнага спагнання.

На асабісты прыём да прававога інспектара звярнуліся два жыхары райцэнтра. Першае пытанне датычылася праходжання работнікамі галіны адукацыі медагляду і дыспансерызацыі – іх адрозненне і ўмовы.

Другое: ці з’яўляецца частае знаходжанне работніка на бальнічных лістах і не меўшага дысцыплінарных спагнанняў, падставай для кіраўніка для спынення далейшых працоўных адносін.