26 января 2026
Семінар па ахове працы для работнікаў устаноў адукацыі Добрушскага раёна
87 чалавек прынялі ўдзел у семінары па ахове працы, арганізаваным для работнікаў устаноў адукацыі Добрушскага раёна тэхнічным інспектарам Гомельскай абласной арганізацыі Прафсаюза Чарвяком У.М.
Семінар накіраваны на прадухіленне падлеткавага і вытворчага траўматызму, вывучэнне змяненняў у заканадаўстве, арганізацыю бяспечных умоў працы і правядзенне атэстацыі працоўных месцаў.
Ключавыя тэмы семінара:
-
-
- заканадаўства і адказнасць – змяненні ў заканадаўстве, адказнасць наймальніка і службовых асоб за парушэнні;
-
-
- СУАТ – укараненне і кантроль сістэмы, ацэнка прафесійных рызык;
-
-
- навучанне і інструктажы – парадак правядзення навучання, праверкі ведаў, уступнага і першаснага інструктажа;
-
-
- тэмпературны рэжым – нормы, дзеянні адміністрацыі, прадастаўленне спецыяльных перапынкаў;
-
-
- медагляды і СІЗ – арганізацыя абавязковых медаглядаў, падбор і забеспячэнне работнікаў сродкамі аховы;
-
-
- вытворчы і падлеткавы траўматызм – парадак расследавання няшчасных выпадкаў, прафілактыка і праца з прафсаюзамі;
-
-
- атэстацыя працоўных месцаў – парадак правядзення і выкарыстанне вынікаў;
-
-
- прафілактыка – зніжэнне падлеткавага і вытворчага траўматызму, прафесійных захворванняў;
-
-
- навучанне – актуалізацыя ведаў адказных асоб, фармаванне культуры бяспекі;
-
-
- адпаведнасць патрабаванням – падрыхтоўка ўстаноў да праверак дзяржаўных органаў.

